У рэгістрацыі адмовілі дзевяці прэтэндэнтам ад дэмакратычных сілаў

Як мінімум дзевяці прэтэндэнтам ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў было адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.  Паводле папярэдніх звестак, у рэгістрацыі адмоўлена траім сябрам Партыі камуністаў Беларускай, не зарэгістраваныя па двое сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а таксама па адным сябры Партыі БНФ і аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

Як адзначае БелаПАН, асноўная прычына адмоваў - несапраўднасць подпісаў выбаршчыкаў. 

Ужо зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты дзевяць прадстаўнікоў ПКБ і АГП, сем - БСДП (Грамада). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі