У Рэчыцы прайшлі два "дыстанцыйныя" суды — праз відэасувязь

У Рэчыцы прайшлі два "дыстанцыйныя" суды — праз відэасувязь

У Гомельскай вобласці пачаліся суды з дапамогай відэасувязі — без дастаўкі затрыманых з ізалятара ў залу суда, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Пра такую форму судовых працэсаў дамовіліся ў красавіку УУС Гомельскага аблвыканкама і Гомельскі абласны суд. 

"Выкарыстанне такога падыходу скароціць выдаткі на перавозку затрыманых з ІУС у суды і назад. Акрамя гэтага, новы спосаб дазволіць мінімізаваць рызыкі распаўсюджвання інфекцыі COVID-19", — тлумачыць міліцэйская прэс-служба.

Першыя адміністрацыйныя суды праз відэасувязь без дастаўкі падсудных прайшлі ў Рэчыцы. Праз відэасувязь суддзі асудзілі затрыманага за дробны крадзеж на 1 суткі арышту, за дробнае хуліганства — на 2 сутак. 

Начальнік аддзела наглядна-выканаўчай дзейнасці УУС Аляксей Матарас запэўніў, што для арганізацыі відэаканферэнцыі выкарыстоўваецца праграмнае забеспячэнне з закрытым кодам.

Практыка судоў праз відэасувязь будзе выкарыстоўвацца і ў іншых раёнах вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі