У Рэчыцкім раёне перакуліўся Mercedes з бульбай (фота)

У Рэчыцкім раёне перакуліўся Mercedes з бульбай (фота)

У Рэчыцкім раёне перакуліўся Mercedes з бульбай. Здарэнне адбылося раніцай 5 кастрычніка. Мікрааўтобус ехаў у Гомель, дзе бульбу збіраліся прадаць на кірмашы. Ім кіравала жанчына, у салоне быў і адзін пасажыр.

Як інфармуе сайт progomel.by, верагодна, з-за перагрузкі падчас руху лопнула левае кола. Мікрааўтобус занесла, ён з’ехаў з дарогі ў кювет і перакуліўся. Жанчыне, якую засыпала бульбай, вызвалілі кіроўцы аўтамабіляў, што праязджалі па трасе. Яна была ў шокавым стане, толькі сказала, што яна хацела “крыху зарабіць”. Мужчына-пасажыр не пацярпеў і самастойна выйшаў з машыны. Пазней на месца здарэння прыехалі сваякі кіроўцы і перагрузілі бульбу ў іншы аўтамабіль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі