У РБ небяспечна захоўваць інструменты — могуць пабачыць "дыверсійныя мэты"

"Небяспечныя" інструменты / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Небяспечныя" інструменты / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

З'явілася чарговая "страшылка" ад КДБ пра тое, якія мэты ставяцца з-за мяжы "радыкальна настроеным асобам" у Беларусі. Першы намеснік старшыні КДБ Сяргей Церабаў заявіў, што "адміністрацыі так званых дваровых Telegram-каналаў ставяць сваім падпісчыкам задачы па абсталяванні схронаў для інструментаў, будаўнічай і іншай спецыяльнай тэхнікі, якая можа быць выкарыстана ў масавых беспарадках і дыверсійных мэтах".

У 2017-м, калі трэба было "зачысціць" былых удзельнікаў "Белага легіёну", КДБ паказваў "схрон з арматурай" у Налібоцкай пушчы. Аляксандр Лукашэнка тады казаў, што "партызаны... хаваюць зброю, арматуру, сякеры, нажы, гранаты і іншае" (насамрэч, ніякай зброі не было). 

Такім чынам дзіўныя "арсеналы" не перастануць з'яўляцца на дзяржаўных тэлеканалах, на гэты раз з... інструментамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі