Вы тут

У расійскага футбаліста на трэніроўцы трапіла маланка, ён у рэанімацыі

Іван Забароўскі / "ВКонтакте"

У брамніка падмаскоўнага футбольнага клуба "Знамя Труда" Івана Забароўскага трапіла маланка. Гэта адбылося падчас трэніроўкі ўдзень 4 ліпеня.

Цяпер 16-гадовы футбаліст у рэанімацыі. "Спадзяемся, што ўсё дрэннае абміне яго бокам", — падтрымліваюць хлопца ў клубе.

"Знамя Труда" базуецца ў Арэхава-Зуеве і гуляе ў заходняй зоне Прафесійнай футбольнай лігі — трэцяга па рангу дывізіёна ў Расіі пасля Прэм'ер-лігі і Футбольнай нацыянальнай лігі.

Івана Забароўскага ўдарыла маланка / "ВКонтакте"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.