У Расіі зноў выбух бытавога газу ў шматкватэрным жылым доме

У Расіі зноў выбух бытавога газу ў шматкватэрным жылым доме

У Расіі зноў выбух бытавога газу ў шматкватэрным жылым доме. Раніцай 14 студзеня здарэнне адбылося ў горадзе Шахты Растоўскай вобласці. Былі пашкоджаныя чатыры кватэры на восьмым і дзявятым паверхах. Загінуў адзін чалавек. З-пад завалаў выратавалі сем чалавек, лёс пяці пакуль невядомы. У бальніцы знаходзяцца бацька і дзіця. Амаль паўтары сотні мясцовых жыхароў эвакуяваныя ў бліжэйшую школу, інфармуе meduza.io.

Адзначаецца, што праваахоўнікі не бачыць "прыкметаў тэракту". Мяркуецца, што прычынай выбуху стала "няспраўнасць ці неналежная эксплуатацыя газавага абсталявання".

У ноч на 31 снежня выбух бытавога газу (гэта асноўная версія, бо ў СМІ называлася і версія пра тэракт) адбыўся ў шматкватэрным жылым доме ў Магнітагорску. Загінулі 39 чалавек.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 14.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі