Вы тут

У Расіі знішчылі 100 тонаў яблыкаў, завезеных з Беларусі "ляснымі сцежкамі"

sztu.customs.ru

У Пскоўскай вобласці Расіі знішчылі 100 тонаў яблыкаў, завезеных з тэрыторыі Беларусі. Як паведамляе сайт Паўночна-заходняга мытнага ўпраўлення Расіі, нелегальны тавар везлі 9 фураў "ляснымі сцежкамі" — там іх і затрымалі расійскія мытнікі.

Гэта былі польскія яблыкі леташняга ўраджаю, а таксама яблыкі, краіну паходжання якіх вызначыць не змаглі.

На садавіну, якой былі загружаныя фуры, не было таварасуправаджальных дакументаў. Затрыманне машын і знішчэнне груза адбывалася пры падтрымцы расійскага СОБРа.

Прыблізны кошт яблыкаў ацэньваецца ў 70 тысяч еўра.