У Расіі злавілі беларускага "злодзея ў законе" па мянушцы "Муму" (відэа)

40-гадовы беларускі грамадзянін Алег Герасімовіч, "злодзей у законе", які мае крымінальныя мянушкі "Алег Слуцкі" і "Муму", прыехаў у гэты рэгіён два месяцы таму на аўтамабілі. Ён не меў законнай магчымасці скарыстаць авія- і чыгуначны транспарт, паколькі раней быў дэпартаваны за межы Расіі з адзнакай пра непажаданасць знаходжання на працягу пяці гадоў — да верасня 2016-га.



Як паведамляе БелаПАН, Герасімовіч прыехаў у Расію, каб асабіста прысутнічаць пры перадзеле сфер крымінальнага ўплыву пасля смерці Цімура Мірзоева ("Цімура Свярдлоўскага"). Чакаючы "партнёраў па перамовах", беларус знаходзіўся ў кавярні на трасе Екацярынбург — Каменск-Уральскі, дзе і быў затрыманы.



У дадзены момант вырашаецца пытанне аб дэпартацыі Алега Герасімовіча ў Беларусь.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі