У Расіі жанчына на сабачай запрэжцы ўрэзалася ў аўтамабіль

У Расіі жанчына на сабачай запрэжцы ўрэзалася ў аўтамабіль

У расійскім Іванаве адбылося нетрадыцыйнае ДТЗ: сабачая запрэжка сутыкнулася з аўтамабілем, паведамляе РБК.

Як сведчыць запіс з відэарэгістратара, жанчына ехала па дарозе на высокай хуткасці на санках, запрэжаных двума сабакамі пароды хаскі. Насутстрач ёй рухаўся аўтамабіль Lada Granta. Кіроўца пабачыў на дарозе незразумелы аб'ект і затармазіў. За некалькі секундаў да сутыкнення сабакі скіраваліся ад аўтамабіля на ўзбочыну. А жанчына, якая кіравала запрэжкай, атрымала ўдары грудзей і жывата.

ДАІ ўстанавіла віну "наезніцы", якая не справілася з кіраваннем запрэжкай. 

Аўтамабіль пры ДТЗ атрымаў механічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі