У Расіі жанчына на БелАЗе пераехала бензавоз (фота)
У Расіі жанчына на БелАЗе пераехала бензавоз КамАЗ. Здарэнне адбылося ў горадзе Кісялёўск на Кузбасе на тэхналагічнай дарозе вугальнага прадпрыемства. 38-гадовая кіроўца пасля запраўкі па неасцярожнасці дапусціла сутыкненне з аўтацыстэрнай. У выніку быў пашкоджаны левы бок КамАЗа. На шчасце ніхто з людзей не пацярпеў, інфармуе ria.ru.
Паліцыя склала на кіроўцу БелАЗа адміністрацыйны пратакол за "парушэнне правілаў манеўравання". Яна заплаціць штраф у памеры 500 расійскіх рублёў (каля 8 долараў).
Фота ГУ МУС Расіі па Кемераўскай вобласці.