У Расіі затрымалі грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі

У Расіі затрымалі грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі

У Расіі затрымалі 33-гадовага грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў вышук за абразу Аляксандра Лукашэнкі, піша megapolisonline.ru. Ён працаваў сантэхнікам у адной з кампаній у Санкт-Пецярбургу, якая займаецца газіфікацыяй. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў РФ у федэральным вышуку. Выданне піша, што затрыманне адбылося на Лігаўскім праспекце. Беларус камусьці падаўся падазроным, была выклікана паліцыя.

Вядома, што грамадзянін Беларусі быў пад следствам на радзіме і знік у студзені 2022 года. Цяпер ён арыштаваны.

Гэта не першы выпадак, калі ў Расіі затрымліваюць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі, альбо фігурантаў палітычных спраў. Нямала іх ужо выдалі беларускім праваахоўнікам. Сярод іх быў і спартсмен Аляксей Кудзін, асуджаны ў РБ на два з паловай гады калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі