У Расіі затрымалі беларуса, якога падазраюць у групавым забойстве ў Мінску

У Расіі затрымалі беларуса, якога падазраюць у групавым забойстве ў Мінску

У Расіі ў Маскоўскай вобласці затрымалі беларуса, якога падазраюць у групавым забойстве ў Мінску. Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, здарэнне адбылося 28 студзеня ў адной з кватэр. Група мужчын распівала спіртныя напоі, а пасля пасварылася. Двое з іх спачатку збілі 29-гадовага жыхара Дзятлаўскага раёна, а пасля зарэзалі яго аскепкамі шкла. Цела забітага яны аднеслі ў ванны пакой і працягнулі распіваць алкаголь. Пасля яны адтуль сышлі.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Забойства”. 32-гадовага падазраванага ў забойстве знайшлі і затрымалі ў Пухавіцкім раёне. Высветлілася, што другі падазраваны, 29-гадовы мінчук, знаходзіцца ў сваякоў пад Масквой. Да яго пошуку падключыліся расійскія праваахоўнікі. У выніку сілавой аперацыі ў горадзе Пушкіна беларуса затрымалі. Цяпер вырашаецца пытанне наконт яго экстрадыцыі на радзіму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі