У Расіі забралі чэмпіянат свету па хакеі 2023 года

У Расіі забралі чэмпіянат свету па хакеі 2023 года

Расію пазбавілі права правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2023 года. Паведамленне пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ).

Рашэнне было прынятае на пасяджэнні Савета ІІХФ, якое прайшло 26 красавіка ў Цюрыху. Турнір меўся адбыцца ў Санкт-Пецярбургу з 5 па 21 траўня 2023 года.

Адмову праводзіць чэмпіянат у Расіі кіраўніцтва ІІХФ патлумачыла клопатам пра бяспеку гульцоў, афіцыйных асоб, СМІ і заўзятараў. "Як і ў выпадку з больш раннім рашэннем Савета пра адмену чэмпіянату свету сярод юніёраў 2023 года, які павінен быў прайсці ў Омску і Новасібірску, Савет выказаў сур'ёзную заклапочанасць з нагоды бяспекі перамяшчэння гульцоў і афіцыйных асоб у Расію, з краіны і ўнутры краіны", — адзначаецца ў паведамленні.

Дзе правядуць чэмпіянат свету, стане вядома падчас штогадовага кангрэса ІІХФ 2022 года ў Фінляндыі. Кангрэс пройдзе ў апошні тыдзень чэмпіянату свету па хакеі 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі