Вы тут

У Расіі з цягніка знялі трох супрацоўнікаў амерыканскай амбасады

ria.ru

У Расіі з цягніка "Ненокса — Северадзвінск" знялі трох супрацоўнікаў амерыканскай амбасады. Здарэнне адбылося 14 кастрычніка падчас праверкі дакументаў у пасажыраў. Амерыканцы заехалі на рэжымную тэрыторыю без дазволу і такім чынам парушылі правілы знаходжання ў РФ, пра што склалі пратакол. Пасля гэтага іх адпусцілі, інфармуе novayagazeta.ru.

З неафіцыйных крыніц вядома, што затрымліваліся ваенна-марскі аташэ пры амерыканскай амбасадзе капітан першага рангу Уільям Уітсіт Керціс, аташэ пры амбасадзе Джэры Арыёла Энтані, ваенны аташэ палкоўнік Дан. Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.

У Северадзвінск замежнікі не могуць трапіць без дазволу. А якраз на палігоне пад гэтым горадам у пачатку жніўня сёлета адбыўся гучны інцыдэнт — падчас выпрабаванняў на марской платформе ракеты з радыёізатопнай крыніцай сілкавання адбыўся выбух, загінулі 7 чалавек з "Расатама" і мінабароны РФ. У Расіі пасля гэтага прыпынялася падача дадзеных са станцый маніторынгу радыяцыі. Не дзіўна, што раёнам здарэння цікавяцца замежныя спецслужбы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.