У Расіі выбух на заводзе, які вырабляе выбуховыя рэчывы, ёсць загінулыя

Расійскія ратавальнікі / 63.ru
Расійскія ратавальнікі / 63.ru

У Расіі выбух на заводзе "Прамсінтэз", які вырабляе хімічную прадукцыю і прамысловыя выбуховыя рэчывы (на ім працуе каля 1300 чалавек). Здарэнне адбылося ў пятніцу ў Чапаеўску ў Самарскай вобласці. Як паведамляе Baza, загінулі 6 чалавек, некалькі пацярпелі. Паводле папярэдніх даных, адбыўся выбух трубы, па якой падаваўся азот.

Падобныя здарэнні на прадпрыемствах у Расіі (асабліва тых, што адносяцца да абароннай прамысловасці) абываюцца рэгулярна. Прынамсі частка з іх можа быць дыверсіямі.

Паводле афіцыйнай версіі, выбух на заводзе "Прамсінтэз" у Чапаеўску адбыўся "ў выніку дэмантажу абсталявання пры правядзенні рамонтных работ". Усе загінулыя — рабочыя. Імі праводзіліся зварачныя працы. Мяркуецца, што ў старых трубах, якія варылі, маглі захавацца астаткі выбуховых рэчываў. Пасля выбуху ўзгарання не было.

10 гадоў таму на палігоне каля Чапаеўска выбухалі боепрыпасы. З горада эвакуявалі тысячы жыхароў.

У Расіі выбух на заводзе, які вырабляе выбуховыя рэчывы, ёсць загінулыя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі