У Расіі вайскоўцаў вызвалілі ад адказнасці ў выпадку ўдзелу ў вайне ва Украіне

У Расіі ўдзел у вайне "спісвае грахі" / Ілюстрацыйнае фота kommersant.ru

У Расіі ўдзел у вайне "спісвае грахі" / Ілюстрацыйнае фота kommersant.ru

У Расіі вайскоўцаў вызвалілі ад адказнасці ў выпадку ўдзелу ў вайне ва Украіне (у "спецыяльнай ваеннай аперацыі") . Гэта вынікае з заявы судовай калегіі па справах ваеннаслужачых Вярхоўнага суда РФ. Яна палічыла магчымым "у сувязі са зменай абстаноўкі" вызваліць ад пакарання расійскага кантрактніка Уладзіслава Усцінава, прызнанага вінаватым у ДТЗ са смяротным зыходам, піша kommersant.ru.

Вярхоўны суд адзначыў, што з моманту здзяйснення Усцінавым злачынства прайшло больш за паўтара года і цяпер асуджаны "выконвае баявыя задачы ў зоне правядзення СВА", таму "больш не ўяўляе небяспекі для грамадства". У траўні мінулага года Хабараўскі гарнізонны суд прызнаў яфрэйтара Уладзіслава Усцінава вінаватым у аварыі, у якой загінулі два чалавекі, і прысудзіў да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. Са службы ён чамусьці звольнены не быў.

Адвакат Усцінава Сяргей Бізюкін мяркуе, што ў далейшым расійскія суды змогуць больш актыўна выкарыстоўваць удзел фігурантаў крымінальных спраў у вайне ва Украіне. Гэта будзе "змякчальная акалічнасць" або падстава для перагляду прысуду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі