У Расіі уводзяць пакаранне да пяці год турмы за апаганьванне георгіеўскай стужкі

У шэрагу суседніх з Расіяй краін георгіеўская стужка ўспрымаецца як сімвал агрэсіі / sakhalinmedia.ru
У шэрагу суседніх з Расіяй краін георгіеўская стужка ўспрымаецца як сімвал агрэсіі / sakhalinmedia.ru

Георгіеўская стужка атрымала ў Расіі статус аднаго са "знакаў воінскай славы і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Адпаведны законапраект расійская Дзярждума прыняла сёння ў трэцім чытанні, паведамляе ТАСС.

За публічнае апаганьванне георгіеўскай стужкі ў Расіі будзе пагражаць штраф да 5 млн рублёў (больш за 72 тысячы долараў ЗША) або крымінальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў. Выкарыстоўваць георгіеўскую стужку можна будзе толькі ў мэтах, звязаных з гістарычнай памяццю. А любое іншае выкарыстанне будзе спыняцца, папярэдзілі расійскія заканадаўцы.

У суседніх з Расіяй краінах георгіеўская стужка ўспрымаецца як сімвал агрэсіі. У Грузіі — пасля вайны 2008 года, ва Украіне — пасля падзей 2014-га. У 2018 годзе ў Беларусі таксама прапаноўвалі забараніць выкарыстанне георгіеўскай стужкі. Але гэтую прапанову не падтрымалі ў Палаце прадстаўнікоў. Увядзенне такой забароны там палічылі недарэчным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі