У Расіі ўсталявалі помнік абаронцам Айчыны, у якім вяскоўцы пазналі фашыста

У Расіі ўсталявалі помнік абаронцам Айчыны, у якім вяскоўцы пазналі фашыста

Скандал разгарэўся ў Цюменскай вобласці Расіі. У вёсцы Сумкіна ўсталявалі помнік абаронцам Айчыны, у якім вяскоўцы пазналі фашыста Вернера Гольдберга, так званага ідэальнага салдата 3-га рэйху (быў фотамадэллю ў нямецкай прапаганды). Людзі засталіся незадаволеныя і пасля таго, як воіну падрэтушавалі твар, яны кажуць: быў немец, а стаў кітаец, інфармуе тэлеканал НТВ.

Падпраўляць давялося і каску, якая не адпавядала савецкаму ўзору. Дызайнер ад каментароў адмовілася. Яе маці кажа, што яна вельмі перажывае.

Каб спыніць размовы, было вырашана прыбраць зусім партрэт з манумента. Замест яго абяцаюць зрабіць гравіроўку — георгіеўскую стужку і зорку. У такім выпадку памыліцца практычна немагчыма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі