У Расіі ў аварыі загінуў 47-гадовы кіроўца беларускай фуры

47-гадовы кіроўца беларускай фуры мінулай ноччу загінуў у аварыі ва Ўдмурціі на трасе Елабуга-Пермь. 
Як паведамляе інфармацыйны партал udm-info.ru, аварыю справакаваў расіянін, які кіруючы грузавіком Volvo, заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу. У выніку сутыкнення з грузавіком МАЗ з Беларусі загінулі беларус-кіроўца, а таксама 48-гадовы кіроўца і 44-гадовы пасажыр Volvo. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі