У Расіі сутыкнуліся два знішчальнікі СУ-34

Шматфункцыянальныя знішчальнікі-бамбардыроўшчыкі Су-34. ТАСС, Сяргей Бабылёў 
Шматфункцыянальныя знішчальнікі-бамбардыроўшчыкі Су-34. ТАСС, Сяргей Бабылёў 

У Мінабароны Расіі пацвердзілі сутыкненне двух СУ-34 падчас выканання планавага вучэбна-трэніровачнага палёту над акваторыяй Японскага мора, паведамляе "Новая газета". Паводле інфармацыі крыніцы Інтэрфакса, адзін самалёт упаў, а другі змог сесці з адным рухавіком, які перастаў працаваць.

“Экіпаж аднаго самалёта катапультаваўся. Пра лёс абодвух экіпажаў пакуль нічога невядома”,заявіў суразмоўца агенцтва ТАСС.

Пры гэтым крыніца РІА “Навіны” сцвярджае, што СУ-34 упаў у мора ў Татарскім праліве паміж Хабараўскім краем і Сахалінам, а з радараў знік толькі адзін самалёт. Паводле інфармацыі агенцтва, экіпаж другога СУ-34, які ляцеў побач, бачыў два купалы парашутаў, якія адкрыліся пасля катапультавання.

“Правяраецца версія пра тое, што пілоты маглі не разлічыць бяспечную адлегласць паміж дзвюма машынамі, або тэхнічна адбылася няштатная сітуацыя і два самалёты, як мяркуецца, маглі сутыкнуцца”,адзначыў суразмоўца Інтэрфакса.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі