У Расіі школьнік граў у спектаклі Атэла і ледзь не забіў сябе кінжалам

У расійскім Іванаве школьнік параніўся кінжалам падчас спектакля. Дзесяцікласнік выконваў ролю Атэла і ў сцэне, дзе герой здзяйсняе самагубства, схапіўся за зброю, якая выявілася не бутафорскай.

Як паведамляюць расійскія СМІ, інцыдэнт здарыўся 23 красавіка ў Іванаўскім дзяржаўным універсітэце падчас “Шэкспіраўскіх чытанняў”. Там школьнікі ставілі ўрыўкі з “Караля Ліра” і “Атэла”.

16-гадовы хлопец ударыў сябе нажом, а потым схапіўся за бок. У школьніка пачаўся крывацёк і яго даставілі ў лякарню.

Распачатая крымінальная справа па факце нанясення цяжкой шкоды здароўю. Як высветлілі следчыя, сапраўдны кінжал на спектакль прынесла настаўніца хлопца. Навошта яна гэта зрабіла, пакуль не вядома.