У Расіі разбіўся верталёт Мі-8, экіпаж загінуў
![У Расіі разбіўся верталёт Мі-8, экіпаж загінуў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/4338396.jpg.webp?itok=tZ_SPchA)
Авіякатастрофа здарылася ў Падмаскоў'і, разбіўся верталёт, які належаў МНС. "Падчас правядзення вучэбна-трэніровачнага палёту па адпрацоўцы тэхналогіі выратавання ў асабліва складаных умовах у Люберэцкім раёне пацярпеў крушэнне верталёт Мі-8 МНС Расіі", ― паведаміляе агенцтва ТАСС.
На борце знаходзіліся тры члены экіпажа. Паведамляецца, што на месцы крушэння верталёта былі знойдзеныя тры целы.