Вы тут

У Расіі рассакрэцілі дакументы пра вызваленне Мінска ў 1944 годзе

ria.ru

У Расіі рассакрэцілі дакументы пра вызваленне Мінска ў 1944 годзе. Яны захоўваюцца ў цэнтральным архіве Мінабароны РФ. Рассакрэчванне прымеркавалі да 3 ліпеня, даты вызвалення беларускай сталіцы і Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Расійскія архівісты змясцілі ў інтэрнэце самыя разнастайныя дакументы — загады, данясенні, газеты, матэрыялы аб узнагародах савецкіх вайскоўцаў. У адным з данясенняў адзначаецца, што Чырвоная Армія прарвалася да Мінска вельмі імкліва, для нямецкага камандавання гэта стала неспадзяванкай. Прыводзіцца кур'ёзны выпадак — ужо пасля вызвалення горада на аэрадром прызямліўся нямецкі самалёт, лётчык не чакаў, што яго сустрэнуць "бальшавікі".

Рассакрэчаныя архіўныя дакументы можна пачытаць тут.

minsk75.mil.ru