У Расіі пасажырскі самалёт здзейсніў аварыйную пасадку на пшанічнае поле

На борту находились около 170 человек /@breakingmash

На борту находились около 170 человек /@breakingmash

Пасажырскі самалёт Airbus A320 здзейсніў аварыйную пасадку на пшанічнае поле каля Новасібірска. Самалёт кампаніі "Уральскія авіялініі" ляцеў з Сочы ў Омск. На яго борце знаходзіліся 167 чалавек, у тым ліку шэсць членаў экіпажа і 23 дзіцяці, піша рэсурс Mash. На падлёце да Омска пасажырам паведамілі, што праз надвор'е борт перанакіроўваюць у Новасібірск, а перад прызямленнем экіпаж пачаў тлумачыць, як паводзіць сябе ў экстранных сітуацыях, распавяла адна з пасажырак "Уральскіх авіяліній".

Людзі папярэдне не пацярпелі, іх размясцілі ў найбліжэйшай вёсцы, у Доме культуры. Расійскі Следчы камітэт завёў крымінальную справу па артыкуле аб парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту. Рэсурс "Известия" публікуе фрагмент перамоваў пілота з дыспетчарам. Пілот кажа, што ўзніклі праблемы з гідраўлічнай сістэмай, адбылася "страта гідраўлікі".

В России пассажирский самолет совершил аварийную посадку на пшеничное поле
Пасажыры рэйса Сочы-Омск / @mash_siberia
В России пассажирский самолет совершил аварийную посадку на пшеничное поле
Для эвакуацыі пасажыраў выкарыстоўвалі надзіманы трап / @mash_siberia
В России пассажирский самолет совершил аварийную посадку на пшеничное поле
Ратавальнікі ля самалёта Airbus A320 / @mash_siberia

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі