Вы тут

У Расіі падчас пажару ў жылым доме загінулі 8 чалавек, у тым ліку дзіця

На месцы трагедыі / МНС Расіі

У Расіі падчас пажару ў жылым доме загінулі 8 чалавек, у тым ліку дзіця, піша "Новая газета". Трагедыя здарылася ўначы 12 студзеня ў Екацярынбургу ў 9-павярховым доме. Людзі не змаглі выйсці са сваіх кватэр на верхніх паверхах і задыхнуліся чадным газам.

Узгаранне адбылося ў кватэры на другім паверсе (альбо з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, альбо з-за электраправодкі ці электраабсталявання). Загінулых знайшлі не толькі там, але і на пятым, на дзевятым паверхах. Ратавальнікі эвакуявалі 90 чалавек, а сярод іх 9 дзяцей. Паколькі быў моцны мароз (амаль -30 градусаў), людзей спачатку размясцілі ў пажарных аўтамабілях.

Падчас пажару адна з жыхарак дзевятага паверха пісала ў Twitter і прасіла дапамогі. Паводле яе слоў, яна з дачкой не можа выйсці з кватэры. Пазней стала вядома, што яны задыхнуліся чадным газам.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Прычыненне смерці па неасцярожнасці двум і больш асобам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.