Вы тут

У Расіі назвалі беларускія кампаніі і прадпрыемствы, адказныя за ілжывы транзіт

fsvps.ru

Рассельгаснагляд назваў беларускія кампаніі і прадпрыемствы, адказныя за "ілжывы транзіт" прадукцыі. Па дакументах яе везлі ў Казахстан ці Кыргызстан, а насамрэч яна заставалася на расійскай тэрыторыі. У "чорны спіс" трапілі наступныя кампаніі-пасярэднікі: ТАА "АгроПродСбыт", ТАА "ТрейдМолИнвест", ТАА "Камфи Юнайтед", ТАА "Молпромтрейд", ТАА "Молпродлакт". Там жа апынуліся і прадпрыемствы: ААТ "Гомельскі мясакамбінат", ААТ "Пінскі мясакамбінат", ААТ "Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат", "Вытворчы камбінат" Лельчыцкае раённае спажывецкае таварыства, ААТ "Ашмянскі МК", Дрыбінскае раённае спажывецкае таварыства.

З 1 чэрвеня Рассельгаснагляд будзе прапускаць транспарт з прадукцыяй згаданых прадпрыемстваў, якую будуць перавозіць названыя кампаніі, толькі пасля атрымання пацверджання ад адпаведных службаў Казахстана і Кыргызстана.

Вясной 2019-га расійскае ведамства разгарнула сапраўдную вайну супраць схемаў "шэрых" паставак з нашай краіны прадукцыі. У адным выпадку яблыкі везлі ў грузавіку пад прыкрыццём... бульбы. Грузы знішчаюцца тонамі.