У Расіі на Волзе катамаран сутыкнуўся з баржай, загінулі 11 чалавек

У Расіі на Волзе катамаран сутыкнуўся з баржай, загінулі 11 чалавек

У Расіі на Волзе ў Валгаградскай вобласці катамаран сутыкнуўся з буксірам у складзе двух баржаў (у буксіра не было магчымасці для манеўра), загінулі 11 чалавек. Сутыкненне адбылося ў кіламетры ад берагу. Катамаран перакуліўся і людзі апынуліся ў вадзе. Выжылі толькі 5 чалавек, трое з іх шпіталізаваныя, інфармуе ria.ru. Праўда, не выключана, што на катамаране (ён разлічаны на 12 чалавек) было не 16, а 17 ці 18 чалавек.

Адзначаецца, што катамаранам кіраваў былы кіраўнік Калачоўскага раёна Валгаградскай вобласці Дзмітрый Хахалеў, імаверны яго ўладальнік. У спісе тых, хто выжыў, яго няма. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў бяспекі руху воднага транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці гібель двух ці больш асоб".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі