У Расіі мужчына ў камуфляжы з кулямёта абстраляў паліцэйскіх

Мяркуецца, што стралок не дыверсант, а дэзерцір / Ілюстрацыйнае фота ria.ru
Мяркуецца, што стралок не дыверсант, а дэзерцір / Ілюстрацыйнае фота ria.ru

У Расіі мужчына ў камуфляжы і з кулямётам абстраляў паліцэйскіх. Здарэнне адбылося ў горадзе Навашахцінск Растоўскай вобласці. Адзін паліцэйскі паранены. Невядомага стралка шукаюць. Паліцыі загадалі атрымаць бронекамізэлькі і аўтаматы, піша @bazabazon.

Па некаторых звестках, мужчына пачаў страляць, калі яго спынілі паліцэйскія. Яны аглядалі мясцовасць (шукалі зніклую жанчыну) і ў лесе пабачылі невядомага ў камуфляжы, балаклаве і са зброяй. Ён здолеў уцячы. Яго шукаюць і ў суседніх раёнах.

Мяркуецца, што стралок не дыверсант, а дэзерцір

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі