У Расіі крылатая ракета патрапіла ў жылы дом (фота)

У Расіі крылатая ракета патрапіла ў жылы дом (фота)

У Расіі крылатая ракета патрапіла ў жылы дом. Здарылася гэта ў населеным пункце Нёнакса ў Архангельскай вобласці. У гэтым раёне на палігоне міністэрства абароны расійскія вайскоўцы праводзілі выпрабавальны пуск крылатай ракеты. Яна раптоўна адхілілася ад зададзенай траекторыі і ўпала паблізу населенага пункта Нёнакса, паведамляе meduza.io.

Мінабароны Расіі заявіла, што ракета ўпала каля пасёлка. Гаворкі пра патрапленне ў дом няма. Аднак расійскія СМІ пішуць, што частка ракеты патрапіла ў трохпавярховы цагляны жылы дом, у ім пачаўся пажар, які хутка патушылі. Жыхароў эвакуявалі.

Цяпер на месцы здарэння працуе камісія прадстаўнікоў расійскай абароннай прамысловасці, якія высвятляюць прычыну падзення ракеты, інфармуе ВВС.

Фота: news29.ru

У Расіі крылатая ракета патрапіла ў жылы дом (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі