У Расіі Fiat з беларускімі нумарамі трапіў пад грузавік, загінулі дзве жанчыны

У Расіі Fiat з беларускімі нумарамі трапіў пад грузавік, загінулі дзве жанчыны

У Расіі Fiat з беларускімі нумарамі трапіў пад грузавік Mercedes, загінулі дзве жанчыны. Здарэнне адбылося ўвечары 17 снежня ў Смаленскім раёне на трасе Мінск — Масква. Пра гібель пасажырак легкавіка паведамляе прэс-служба УМУС Расіі па Смаленскай вобласці, 55-гадовы кіроўца шпіталізаваны (з салона разбітай машыны яго вызвалілі ратавальнікі). На месцы працавала следча-аператыўная група, высвятляліся ўсе абставіны ДТЗ. Рух транспарту быў перакрыты на двух палосах з чатырох.

Пра тое, што ў аўтамабіля Fiat беларускія нумары, паведамляе сайт ria.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі