У Рагачове размяшчэнне фота польскага прэзідэнта прызналі "правапарушэннем"
![Дзяніс Дашкевіч / baj.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ddasz.jpg.webp?itok=Z8RKX5rG)
Дзяніс Дашкевіч / baj.by
У Рагачове суддзя Ірына Зыль прызнала размяшчэнне фота польскага прэзідэнта Анджэя Дуды і двух іншых здымкаў з нацыянальнай сімволікай Беларусі на інфармацыйным рэсурсе "Рагачоў анлайн" "правапарушэннем", піша "Флагшток". Раней міліцыя склала на рагачоўскага актывіста і журналіста Дзяніса Дашкевіча, які жыве за мяжой, пратакол за "прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці". Дуда зняўся на фоне сцяга польска-вянгерскага сяброўства, які нагадвае беларускі бел-чырвона-белы сцяг.
Суддзя прызначыла Дашкевічу 740 рублёў штрафу з канфіскацыяй "прадмета правапарушэння". Суд быў завочны.
![У Рагачове размяшчэнне фота польскага прэзідэнта прызналі "правапарушэннем"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-08-08_10-51-59_0.jpg.webp?itok=7urzVB5O)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.