У Радзе ААН па правах чалавека разглядалі сітуацыю ў Беларусі

На працягу 2006 года становішча з правамі чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршалася.  Пра гэта заявіў на сесіі Рады Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека ў Жэневе Андрыян Севярын, спецыяльны дакладчык ААН у пытанні са становішчам у галіне правоў чалавека ў Беларусі.

«Усе зробленыя мною раней рэкамендацыі былі праігнараваныя беларускім урадам», адзначыў Севярын. Паводле яго словаў, летась у Беларусі працягваўся ціск на грамадзянскую супольнасць і палітычную апазіцыю.

Андрыян Севярын прапанаваў працягнуць яго мандат спецдакладчыка. Гэта, на думку Севярына, было б знакам падтрымкі і салідарнасці з усімі абаронцамі дэмакратыі ў Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі