У пятніцу ў Беларусі пачнуцца чарговыя вайсковыя вучэнні

Практычна на ўсіх вайсковых вучэннях у РБ улічваюць вопыт вайны ва Украіне

Практычна на ўсіх вайсковых вучэннях у РБ улічваюць вопыт вайны ва Украіне / t.me/modmilby/

У пятніцу, 22 верасня, у Беларусі пачнуцца чарговыя вайсковыя вучэнні. Яны закрануць найперш Брэсцкую, Гродзенскую і Мінскую вобласці. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ, гэта будзе "двухбаковае комплекснае вучэнне", мэта якога — "удасканаленне ўзроўню гатоўнасці органаў ваеннага кіравання аператыўных аб'яднанняў у забеспячэнні бесперапыннага кіравання падначаленымі сіламі і сродкамі ў ходзе вядзення баявых дзеянняў".

Вучэнні складаюцца з некалькіх этапаў і працягнуцца да 26 верасня. Адзначаецца, што пры распрацоўцы іх задумы "ўлічваліся сучасныя падыходы да ўжывання войскаў на аснове вопыту сучасных узброеных канфліктаў".

"Гэта, вядома, не стварае ваеннай пагрозы, але ёсць пэўная небяспека,кажа камандуючы Аб’яднанымі сіламі Украіны генерал-лейтэнант Сяргей Наеў. — Таму мы, у сваю чаргу, узмацняем пільнасць і рыхтуем нашы сілы да адэкватнага рэагавання. Гэта звычайная вайсковая практыка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі