У пятніцу мокры снег і дождж чакаюцца толькі па ўсходзе Беларусі

Вясна, ілюстрацыйнае фота

Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 6 сакавіка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па ўсходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег, дождж. Уначы і зранку месцамі на дарогах чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 6 градусаў марозу. Удзень тэмпература паветра складзе ад +1 градуса па ўсходзе да +10 градусаў па захадзе Беларусі.

7-8 сакавіка чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У ноч на суботу тэмпература паветра складзе 0...-5 градусаў, месцамі прагназуецца да 8 градусаў марозу. Удзень тэрмометры пакажуць ад +3 градусаў па паўночным усходзе да +14 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.