У Пухавіцкім раёне з легкавушкі скралі 20 тысяч долараў і 20 тысяч еўра

З аўтамабіля маркі БМВ на абочыне дарогі ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці невядомыя скралі 20 тысяч долараў і 20 тысяч еўра.

Як паведамілі ў міліцыі, заява аб крадзяжы грошай ад пацярпелых — харэографа і дырэктара камерцыйнай фірмы — паступіла на пачатку кастрычніка. Пасля шэрагу праверак была распачата крымінальная справа. Цяпер ідзе пошук злачынцаў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі