У прыбіральні мінскага рэстарана злавілі педафіла, які чапляўся да хлопчыка

У прыбіральні мінскага рэстарана злавілі педафіла, які чапляўся да хлопчыка

23 ліпеня каля 16.30 мінскія міліцыянты атрымалі сігнал "кнопкі трывожнай сігналізацыі" ў рэстаране хуткага харчавання на праспекце Незалежнасці. Міліцыянты, якія прыбылі на выклік, затрымалі 34-гадовага мінчука. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, у прыбіральні рэстарана мужчына ўтрымліваў 9-гадовага хлопчыка, заціскаў яму рот і чапляўся да яго.

Высветлілася, што хлопчык прыйшоў у рэстаран з бабуляй. Ён пайшоў у прыбіральню, каб памыць рукі. А следам за ім у памяшканне зайшоў падазраваны, а затым і напаў на дзіця.

Міліцыя паведамляе, што мужчына — раней неаднаразова судзімы, у тым ліку — за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару супраць непаўналетніх. Цяпер праваахоўнікі вядуць праверку, высвятляе ўсе акалічнасці здарэння. На мужчыну могуць пачаць крымінальную справу. 

Дарэчы, адначасова з кнопкай трывожнай сігналізацыі міліцыя атрымала некалькі паведамленняў ад сведкаў гэтага здарэння. Адзін з маладых людзей да прыбыцця праваахоўнікаў спрабаваў адбіць хлопчыка у зламысніка. 

Паведамляецца, што ад самасуду нападніка выратавала толькі хуткае прыбыццё міліцыянтаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі