У Пружанскім раёне карова, якую збіў аўтамабіль, упала на свайго гаспадара

У Пружанскім раёне карова, якую збіў аўтамабіль, упала на свайго гаспадара

У Пружанскім раёне карова, якую збіў аўтамабіль, упала на свайго гаспадара. Здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны ў пятніцу, 26 жніўня, на вуліцы ў вёсцы Лінова. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, аўтамабілем "Пратон 420", які наехаў на карову, кіраваў 80-гадовы жыхар Пружан. 59-гадовы гаспадар жывёлы ішоў па абочыне, суправаджаў яе дахаты.

Мужчына, на якога ўпала карова, атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Жывёла загінула.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі