У Пружанах з акна выпаў двухгадовы хлопчык

У Пружанах з акна выпаў двухгадовы хлопчык

У Пружанах з акна на першым паверсе дома вываліўся двухгадовы хлопчык, перадае БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Іванюка.

Няшчасны выпадак здарыўся 3 чэрвеня каля 11.25. Малалетняе дзіця забралася на прываконне. Там хлопчык націснуў на маскітную сетку і вываліўся на вуліцу з вышыні 2,5 м.

Пры падзенні хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні, яго шпіталізавалі.

Следства адзначае, што ў момант здарэння маці была ў кватэры разам яшчэ з трыма дзецьмі. На сям'ю даюць станоўчыя характарыстыкі.

Праверкай здарэння займаецца Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі