У Пружанах прайшоў сход за закрыццё алкагольнай крамы побач са школай

Яны сабралі 75 подпісаў жыхароў за закрыццё алкагольнай крамы і даслалі іх на адрас Палаты прадстаўнікоў, пракуратуры і райвыканкама.



Вось што распавядае сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, палітзняволены Павел Севярынец:

"Паколькі я тут у спецкамендатуры, і не мог туды патрапіць, то распавядаю са словаў тых, хто там быў. У райвыканкаме сабраліся чалавек 15 нашых, чалавек 5 з іх боку. Размаўлялі адносна вось гэтай крамы, якую адчынілі ў 5 метрах ад уваходу ў школу. Добра, што былі пастары двух цэркваў, пяцідзесятніцкай і баптысцкай, група праваслаўных вернікаў. І ўсе яны разам, дружна выступалі за закрыццё гэтай крамы".



У панядзелак матэрыялы сходу перададуць старшыні райвыканкаму, які мае прыняць нейкае рашэнне, кажа Севярынец.


Нагадаем, Павел Севярынец адбывае апошні, трэці год “хіміі” ў вёсцы Куплін пад Пружанамі. Ён быў асуджаны за Плошчу снежня 2010 года.
 

Фота — БХД

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі