У “Прэзідэнт-гатэлі” пройдзе канцэрт да “дня вызвалення ад зорак эстрады”

Кур’ёзнае фота афішы, якая паведамляе пра вызваленне Беларусі ад зорак эстрады, з’явілася ў Фэйсбуку Андрэя Дудзінскага.

Канцэрт “Дзякуй, салдат!” павінен адбыцца ў “Прэзідэнт-гатэлі” 1 ліпеня, напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У канцэрце павінны прыняць удзел паэт-песеннік Алег Жукаў і зоркі беларускай эстрады. Аднак з-за відавочнай памылкі ў вёрстцы афіш чытаецца як “канцэртная праграма да Дня вызвалення Беларусі ад паэта-песенніка Алега Жукава і зорак беларускай эстрады”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі