У Празе маніфестанты пратэставалі супраць радыёлакацыйнай станцыі ЗША

Шматтысячныя акцыі пратэсту прайшлі сёння ў Празе. Маніфестанты пратэставалі супраць планаў размяшчэння ў Чэхіі радыёлакацыйнай станцыі Супрацьракетнай абароны ЗША.

Больш за 2 тысячы чалавек ўдзельнічалі ў шэсці ад Пражскага Града да будынка амерыканскай амбасады. Яны патрабавалі правядзення агульнанацыянальнага рэферэндума па пытанні размяшчэння РЛС ЗША ў Чэхіі, інфармуе "Інтэрфакс".