У пракуратуры расказалі, чым займаюцца ў інтэрнэце некаторыя педагогі

У пракуратуры расказалі, чым займаюцца ў інтэрнэце некаторыя педагогі

У Мінску пракуратура зацікавілася, як ва ўстановах адукацыі выкарыстоўваецца інтэрнэт. Як паведамляе interfax.by са спасылкай на пракуратуру Савецкага раёна сталіцы, праверка адной з іх выявіла парушэнні. Высветлілася, што некаторыя работнікі выкарыстоўвалі інтэрнэт на працы з працоўнага камп'ютара для прагляду мастацкіх фільмаў, тавараў у інтэрнэт-крамах, для чытання навінаў "на вядомых беларускіх парталах", а таксама для "пошуку інфармацыі ў асабістых мэтах". За "невыкананне ці неналежнае выкананне работнікам сваіх абавязкаў" наймальнік можа накласці на яго дысцыплінарнае спагнанне (пазбаўленне поўнае ці частковае "дадатковых выплат стымулюючага характару" — да 12 месяцаў), альбо нават і звольніць.

Больш таго, пракуратура нагадвае, што "работнікі, якія з'яўляюцца службовымі асобамі", а таксама тыя, каго прыраўніваюць "да дзяржаўных службовых асоб" пры выкананні сваіх службовых абавязкаў не могуць карыстацца ў сваіх асабістых мэтах інтэрнэтам, які цалкам аплачвае наймальнік. А калі "у мэтах атрымання выгады бязвыплатна" карыстаюцца інтэрнэтам, то здзяйсняюць "карупцыйнае правапарушэнне". Праўда, сама пракуратура прызнае, што пра гэта "нямногія ведаюць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі