У Польшчы заявілі, што кожны дзясяты з мігрантаў можа быць звязаны з тэрарыстамі

У Польшчы заявілі, што кожны дзясяты з мігрантаў можа быць звязаны з тэрарыстамі

У Польшчы заявілі, што кожны дзясяты з мігрантаў, якія ідуць праз мяжу з Беларусі, можа быць звязаны з тэрарыстамі. 27 верасня ў Варшаве прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная праблеме мігрантаў. На ёй міністр унутраных спраў Марыуш Каміньскі агучыў статыстыку. З пачатку жніўня перайсці беларуска-польскую мяжу па-за пунктамі пропуску спрабавалі 9400 уцекачоў. Польскія памежнікі затрымалі 1200 з іх. Астатніх развярнулі назад. У затрыманых альбо няма дакументаў, альбо дакументы фальшывыя. Значную іх частку правяраюць вельмі дасканала. Некаторыя з іх прыбылі з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі