У Польшчы выбухнуў скандал вакол пантыфіка Яна Паўла II
![Папа Ян Павел II / pap.pl](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pap_19910609_06P_0_0.jpg.webp?itok=GYyIEzJB)
Папа Ян Павел II / pap.pl
У Польшчы выбухнуў скандал вакол пантыфіка Яна Паўла II. Высветлілася, што на пасадзе архіепіскапа Кракаўскага Караль Вайтыла пакрываў выпадкі педафіліі сярод святароў.
Караль Вайтыла (1920 — 2005) быў Папам Рымскім з 1978-га да сваёй смерці. У 2014-м яго кананізавалі. Расследаванне тэлеканала TVN24 паказала, што ў 1960-1970-я гады ён ведаў пра выпадкі педафіліі і прымаў меры, каб іх схаваць, а педафілаў вывесці з-пад удару. Журналісты знайшлі ахвяр і сведкаў тых падзей, а таксама архіўныя дакументы. Гэта кінула цень на імя Яна Паўла II, які з’яўляецца адным з галоўных сімвалаў палякаў, асабліва кансерватыўных прыхільнікаў кіруючай партыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.