Вы тут

У Польшчы ўзнік сур'ёзны канфлікт з Чэхіяй з-за шахты — умяшаўся Еўрасаюз

Вугальная шахта "Тураў"​ / ТАСС

Суд Еўрасаюза абавязаў польскія ўлады або спыніць шахту "Тураў" на мяжы з Чэхіяй, або плаціць штраф памерам 500 тысяч еўра штодня, паведамляе РИА Новости.

Праца шахты "Тураў" пагражае праблемамі з водазабеспячэннем у Чэхіі. Разам з тым польскія ўлады заявілі, што закрываць шахту не маюць намеру, паколькі для іх важней энергазабеспячэнне мільёна палякаў. "Тураў" дае да 7% польскай вытворчасці энергіі.

Ва ўрадзе Польшчы паведамілі, што імкнуцца да мірнага ўрэгулявання спрэчкі з Чэхіяй, але рашэнне суда ЕС гэтаму не садзейнічае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.