У Польшчы ў цягніку з угнаеннямі з Беларусі знайшлі цыгарэты на $1 млн
![Кантрабандныя цыгарэты ў вагоне грузавога цягніка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/c001.jpg.webp?itok=JmVzYej0)
Кантрабандныя цыгарэты ў вагоне грузавога цягніка / lubelskie.kas.gov.pl
У Польшчы ў цягніку з угнаеннямі з Беларусі знайшлі цыгарэты на $1 млн. Як паведамляе lubelskie.kas.gov.pl, здарэнне адбылося 23 лютага ў Малашэвічах. Там правяралі з дапамогай рэнтгена грузавы цягнік. Адзін з вагонаў, у якім быў груз з Брэста для адной з польскіх фірмаў, выклікаў падазрэнні. Там і знайшлі кантрабанду. Адзначаецца, што сёлета гэта найбуйнейшая партыя кантрабандных цыгарэт, выяўленая на мяжы ў Люблінскім ваяводстве.
Нядаўна польскія СМІ паведамілі, што летась кантрабанда цыгарэт з РБ ў Польшчу павялічылася на 1000%.
![У Польшчы ў цягніку з угнаеннямі з Беларусі знайшлі цыгарэты на $1 млн](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%A1002.jpg.webp?itok=z0UyUd-m)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.