У Польшчы расследуюць справу па факце аблівання амбасадара Расіі чырвонай фарбай

У Польшчы расследуюць справу па факце аблівання амбасадара Расіі чырвонай фарбай

У Польшчы пачалося следства па факце аблівання амбасадара Расіі Сяргея Андрэева чырвонай фарбай. Гэта адбылося 9 траўня падчас ўскладання дыпламатам вянка на могілках савецкіх жаўнераў у Варшаве. 

Як піша Gazeta Wyborcza, фота аблітага фарбай амбасадара абляцелі ўвесь свет і выклікалі шырокую дыскусію пра наступствы такога інцыдэнту, бездапаможнасць польскай паліцыі і ўладаў, якія не змаглі забяспечыць недатыкальнасць прадстаўніка замежнай краіны.

У "нападзе" на расійскага амбасадара прызналася ўкраінская журналістка і актывістка Ірына Зямляна. Пасля інцыдэнта яна атрымала шмат пагрозаў і пакінула Варшаву дзеля ўласнай бяспекі.

Следства пачалося праз 2 месяцы пасля здарэння. Дагэтуль было папярэдняе расследванне, якое, піша выданне, цягнецца, звычайна, доўга. Падставай для разгляду справы з'яўляецца артыкул 136 Крымінальнага кодэкса. Ён кажа пра атаку на дыпламатычнае прадстаўніцтва замежнай дзяржавы. За гэта прадугледжана пакаранне ад 3 месяцаў да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Верагодна, абвінавачанне будзе разглядаць і паводзіны супрацоўнікаў, якія забяспечвалі ахову цырымоніі 9 траўня. Службовыя расследаванні ў паліцыі не выявілі недахопаў у дзейнасці супрацоўнікаў. Цяпер следчыя павінны высветліць, ці сапраўды мела месца парушэнне службовых абавязкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі