У Польшчы кіроўцы заблакавалі дарогу каля беларускай мяжы

Кіроўцы фураў заблакавалі дарогу, якая вядзе да польска-беларускага памежнага пераходу ў Баброўніках. Пакуль польская паліцыя высвятляе прычыны пратэсту кіроўцаў.  Мяркуецца, што прычынай акцыі сталі доўгія чэргі. Каб перасякчы мяжу, трэба чакаць больш за 20 гадзінаў.

Дарога заблакаваная ў адлегласці прыкладна 4 кіламетраў ад мяжы. Паведамляецца, што пратэст кіроўцаў можа быць звязаны і з мытнікамі, якія з асаблівай дакладнасцю правяраюць кожны аўтамабіль, паведамляе Польскае радыё для замежжа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі