У Польшчы ганаравалі Станіслава Шушкевіча (фота)

Адкрыў урачыстасць рэктар унiверсiтэта прафесар Томаш Шапiра. Таксама прагучалі віншаванні прэзiдэнта Польшчы Бранiслава Камароўскага, i экс-кіраўнікоў краіны Леха Валенсы і Аляксандра Кваснеўскага.



На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнiчалi рэктары вядучых унiверсiтэтаў Польшчы. Дарэчы, акрамя палiтычнай дзейнасцi, якая прывяла да палiтычных i эканамiчных зменаў у рэгiёне, прафесар Шушкевiч з'яўляецца аутарам больш як 150 навуковых работ, 2 падручнiкаў, 7 манаграфiй. Ён суаўтар 73 адкрыццяў, навуковы кiраунiк 33 дысертацый фiзiка-матэматычных навук.



Сiмвалiчна, што Станiслаў Шушкевiч, якi паставiў подпiс у Вiскулях i cкончыў icнаванне СССР, атрымаў тытул доктара Honoris Causa у 25-ю гадавіну правядзення першых адносна свабодных выбараў у Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі