У Польшчы фермеры ратавалі беларуса, які з фурай заграз у лесе

У Польшчы фермеры ратавалі беларуса, які з фурай заграз у лесе

У Польшчы фермеры ратавалі 30-гадовага беларуса, які з фурай заграз на дарозе ў лесе. Ён там правёў два дні. Грузавік удалося выцягнуць з дапамогай трактароў.

Фура загразла там увечары, бліжэйшыя населеныя пункты былі толькі ў 5 кіламетрах. Раніцай грузавік з беларусам выпадкова ўбачылі жанчыны, якія збіралі грыбы. Яны паклікалі мясцовых фермераў з трактарамі. Але выцягнуць фуру не ўдалося. Тады выклікалі буксір, а фермеры з'ехалі. Якое ж было іх здзіўленне, калі і на наступны дзень грузавік быў на тым жа месцы. Высветлілася, што кіроўца не мог заплаціць за дапамогу буксіра, і ён з'ехаў. Тады фермеры паспрабавалі выцягнуць фуру зноў трактарамі і ім гэта ўдалося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі